Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Праваслаўны храм Святой Пакутніцы Параскевы Пятніцы (в.Старыя Дзявяткавічы, Слонімскі раён)

Праваслаўны храм Святой Пакутніцы Параскевы Пятніцы (в.Старыя Дзявяткавічы, Слонімскі раён)

Праваслаўны храм Святой Пакутніцы Параскевы Пятніцы размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Старыя Дзявяткавічы (Слонімскі раён).

Безумоўным і бясспрэчным з’яўляецца той факт, што храм Святой Параскевы Пятніцы – гэта каштоўны помнік архітэктуры першай паловы ХІХ стагоддзя. Да гэтага варта дадаць, што ён з’яўляецца рэдкім помнікам драўляна-каменнай архітэктуры ў Беларусі.

Храм варта аднесці да будынкаў класічнага стылю ў архітэктуры.

Пераважнымі архітэктурнымі элементамі будынка з’яўляюцца калоны. Яны – галоўнае ўпрыгожванне храма. Акрамя таго, калоны выконваюць ролю апорных канструкцый для сцен, купалаў і даху. Пры ўзвядзенні будынка былі выкарыстаны тры віды калон.

У царкву Параскевы-Пятніцы вёскі Дзявяткавічы прыязджаюць дзяўчаты, якія хочуць, але не могуць выйсці замуж: лічыцца, што, калі маліцца Параскеве-Пятніцы, яна дапаможа. Параскева-Пятніца лічыцца абаронцай і захавальніцай сямейнага шчасця.

Скласці пазл