Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Рэшткі касцёла Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.п.Вялікая Бераставіца)

Рэшткі касцёла Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.п.Вялікая Бераставіца)

Рэшткі касцёла Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г.п.Вялікая Бераставіца)

Быў пабудаваны ў 1615-1620 гг. па фундацыі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. У 1615 годзе пры касцёле пачалі дзейнічаць царкоўна-прыходская школа і прытулак для бедных і ўбогіх.

Паводле даследаванняў польскіх вучоных, у 1621 г. тут быў пахаваны гетман ВКЛ Ян Кароль Хадкевіч. Легенда апавядае, што адзін раз у год – у дзень свайго нараджэння, які гісторыкам невядомы – белая здань Яна Караля Хадкевіча падымаецца над касцёлам і доўга кружыць над Вялікай Бераставіцай. Хто ўбачыць гэты цуд – будзе здаровым, багатым і шчаслівым.

У сярэдзіне ХVIII ст. касцёл быў часткова перароблены.

Як сцвярджае беларускі даследчык Генадзь Кісялёў, у 1862 годзе ў скляпеннях касцёла друкаваліся першыя нумары “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага.

Касцёл – помнік архітэктуры барока. Падобны касцёл ёсць у Кракаве. Галоўны заходні фасад падзелены пілястрамі на 3 часткі, завершаны ступеньчатым атыкам. Сярэдняя павышаная частка атыка ўвенчана франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Бакавыя фасады і апсіда раўнамерна раздзеленыя пілястрамі і лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі.

Рэшткі касцёла Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл