Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Свята-Дабравешчанская драўляная царква (в.Жытомля, Гродзенскі раён)

Свята-Дабравешчанская драўляная царква (в.Жытомля, Гродзенскі раён)

Свята-Дабравешчанская драўляная царква (в. Жытомля, Гродзенскі раён)

Была пабудавана ў 1743 годзе.

Царква часткова змяніла свой выгляд ў 1864 годзе, калі была гарызантальна абтынкавана, накрыта агульным двухсхільным дахам. На званіцы быў надбудаваны характэрны для таго часу шацёр у выглядзе шматграннай піраміды з макаўкай. Інтэр’ер, які ўпрыгожаны калонамі і драўляным іканастасам, стварае адчуванне ўрачыстасці.

Помнік драўлянага дойлідства. Трохзрубная, складаецца з прамавугольных асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром; бабінца, завершанага васьмерыковай званіцай з шатровым дахам. Сцены гарызантальна абшаляваныя. Прамавугольныя вокны аздоблены прафіляванымі ліштвамі, інтэр’ер падзелены шасцю слупамі на тры нефы. Столь плоская. Перабудаваны верхнія часткі апсіды і званіцы.

Помнік II-ой катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Скласці пазл