Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Свята-Троіцкі касцёл (в.Струбніца, Мастоўскі раён)

Свята-Троіцкі касцёл (в.Струбніца, Мастоўскі раён)

Свята-Троіцкі касцёл (в.Струбніца, Мастоўскі раён)

Быў пабудаваны ў 1740 годзе.

Помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока.

Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму прымыкаюць пяцігранная апсіда з сакрысціямі з усходу, бабінец і дзве вуглавыя вежы з захаду (завяршэнні вежаў не захаваліся). Сцены ашаляваныя і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб’ём і апсіда накрытыя адным двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай.

Інтэр’ер мае выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю – бабінец, прамавугольная зала, глыбокая пяцігранная апсіда. Найбольш багата аформлены трох’ярусны галоўны алтар. Сцены дэкарыраваны фрызам, арнаментальным і сюжэтным жывапісам, выкананым у тэхніцы грызаль.

Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл