Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Жыровіцкі манастыр (Слонімскі раён)

Жыровіцкі манастыр (Слонімскі раён)

Жыровіцкі манастыр – манастыр беларускай праваслаўнай царквы ў вёсцы Жыровічы (Слонімскі раён).

Сваім узнікненнем манастыр абавязаны дзівоснаму з’яўленню іконы Прасвятой Багародзіцы (па адных паданнях – у 1470г., па іншых – у 1480г.) ва ўладаннях падскарбія ВКЛ Аляксандра Солтана. Паданне пра гэта ўпершыню запісана на паперы ў 1622г. манахіняй Феадосіяй (Баравік). З ранніх крыніц XVII – пачатку XVIII стст. вядома, што на месцы цяперашняга манастыра быў дрымучы лес. Сапраўды, яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. “Пушча пана Солтана маёнтка Жыровіцкага” распасціралася на поўдзень ад сучасных Жыровіч на адлегласць не менш за 25км. Абраз быў знойдзены “ў дрымучым лесе” на лясной грушы, што стаяла пад гарой над ручаём, мясцовымі пастухамі, якія аднеслі яе свайму гаспадару Аляксандру Солтану. Але той не звярнуў асаблівай увагі на абраз і схаваў яго ў куфар. На наступны дзень абраз з куфэрка таямнічым чынам знік. Неўзабаве пастухі зноў знайшлі яго на тым жа дрэве. Солтан даў зарок пабудаваць на гэтым месцы царкву.

Пасля пабудовы драўлянага храма тут паўстала паселішча і ўтварыўся прыход. Першапачаткова драўляны храм у Жыровічах быў парафіяльным. Прыход паступова рос, людзей прыцягвалі цуды, якія тварыў абраз.

У сярэдзіне XVI ст. у паселішчы дзейнічала школа для дзяцей. Па некаторых звестках, тут было некалькі святароў. Так у Жыровічах і ўтварыўся манастыр. Відавочна, што ён існаваў тут ужо ў 60-я гг. XVI стагоддзя. Упершыню храм згадваецца ў дакументах у 1587 годзе.

Уключае тры храмы, званіцу, будынак семінарыі, жылы корпус, трапезную, гаспадарчыя пабудовы.

Галоўная святыня манастыра – цудатворны абраз Жыровіцкі Божай Маці. Гэта самы маленькі з ушанаваных марыйных абразоў: 5,6 см. х 4,4 см. Кожную пятніцу а 17-й гадзіне здзяйсняецца перад ім малебен з акафістам Божай Маці.

Скласці пазл