Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Адшукання Святога Крыжа (в.Жырмуны, Воранаўскі раён)

Касцёл Адшукання Святога Крыжа (в.Жырмуны, Воранаўскі раён)

Касцёл Адшукання Святога Крыжа (в. Жырмуны, Воранаўскага раён)

Пабудаваны з дрэва ў цэнтры вёскі Каралінай Радзівіл паводле праекта Я. Падчашынскага на месцы храма 1664 г. Помнік архітэктуры класіцызму.

Прамавугольны ў плане будынак з трансептам і пяціграннай алтарнай часткай. Асноўны аб’ём і крылы трансепта накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. Галаўны - заходні фасад, цэнтральная частка яго аформлена дзвюма мураванымі калонамі. Завершаны франтонам з васьміграннай невялікай вежай. Сцены вертыкальна ашаляваны, расчлянёны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам. Вокны паўцыркулярныя. Унутраная прастора касцёла падзелена калонамі на тры нефы. У паўднёвым крыле трансепта вылучана сакрысція. Галоўны алтар выкананы ў дарычным ордэры.

З’яўляеца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Скласці пазл