Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (г.Гродна)

Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (г.Гродна)

Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (г. Гродна) – помнік архітэктуры ранняга барока з элементамі готыкі і адраджэння. Быў пабудаваны ў 1634 – 1642 гг.

Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна. Уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай.

Ансамбль з'яўляецца помнікам архітэктуры II-ой катэгорыі.

На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з’яўляецца адным з найбольш ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць.

У двары комплексу захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі – лямус, у архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы знашлі сваё прамое адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойлідства.

Ансамбль – вялікая архітэктурная цікавасць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль без перабудоў..

Скласці пазл