Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (в.Гервяты, Астравецкі раён)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (в.Гервяты, Астравецкі раён)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Гервяты (Астравецкі раён) – адзін з самых прыгожых і высокіх касцёлаў на тэрыторыі Беларусі.

Гервяцкі Траецкі касцёл быў пабудаваны на сродкі князя Альшэўскага ў 1899-1903 гадах. Архітэктар – А.І. Альшалоўскі.

Гервяцкі касцёл называюць беларускім цудам. Ён узнікае на гарызонце, як казачны замак. Вышыня шпіля касцёла ў Гервятах – 61 м (па некаторых звестках – 65 м). Пабудаваны касцёл у неагатычным стылі.

Гервяцкі храм перажыў дзве сусветныя вайны, рэвалюцыю, змяніў падданства шасці дзяржаў, але ні разу ні адна варварская рука не паднялася на яго ўнікальную чароўную прыгажосць.

Храмавая тэрыторыя не проста добраўпарадкавана – гэта мініяцюрны парк французскага рэгулярнага стылю. Геаметрычна правільныя дарожкі апраўлены акуратна падстрыжанымі кусцікамі, усюды растуць кветкі.

Скласці пазл