Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Касцёл Святога Мікалая (в.Геранёны, Іўеўскі раён)

Касцёл Святога Мікалая (в.Геранёны, Іўеўскі раён)

Касцёл Святога Мікалая (в.Геранёны, Іўеўскі раён)

Пабудаваны ў 1519 годзе. Помнік архітэктуры стылю барока.

Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прамавугольнымі сакрысціямі і тамбура. Усе аб’ёмы накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад двух’ярусны. Другі ярус аддзелены ад першага карнізам.

Інтэр’ер зальны. Мураваныя алтары (цэнтральны і два бакавыя) выкананы ў стылі класіцызму. Дэкор аргана зроблены ў стылі ракако. Сюжэтныя і арнаментальныя матывы размалёўкі сцен і арачных праёмаў выкананы ў 1934 г.

Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Касцёл Святога Мікалая прыцягвае мноства турыстаў. У цяперашні час паездка ў в.Геранёны ўключана ў большасць турыстычных праграм, накіраваных не толькі на звычайны адпачынак у Беларусі, але і такіх, як “Экатурызм ў Беларусі”, “Адпачынак выхаднога дня ў Беларусі”, “Актыўны адпачынак у Беларусі” і ў многія іншыя праграмы.

Скласці пазл