Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

ПКасцёл Святога Георгія (в.Варняны, Астравецкі раён)

Касцёл Святога Георгія (в.Варняны, Астравецкі раён)

Касцёл Святога Георгія (в.Варняны, Астравецкі раён)

Георгіеўскі Касцёл у Варнянах пабудаваны прадстаўніком щляхецкага роду Юрыем Абрамовічам ў стылі барока ў 1760-69 гг. і асвечаны біскупам віленскім Т.Зянькевічам. Асноўны мастацкі акцэнт зроблены на галоўным двухвежавым фасадзе, які выступае за межы асноўнага аб’ёму і адрозніваецца вытанчанасцю і ажурнасцю сілуэта.

У галоўным алтары знаходзяцца абразы “Узнясенне” і “Святы Ян Непамук” – абедзве работы выкананы вучнямі вядомага мастака С.Чаховіча і перанесены ў Варняны з Касцёла Святога Казіміра ў Вільні. Пад парогам святыні, пад жалезнай плітой, пахавана Марыя Абрамовіч.

Доўгі час касцёл не дзейнічаў, адноўлены і рэканструяваны ў 1990г.

З гістарычных крыніц вядома, што першапачаткова агароджу касцёла Святога Георгія ўпрыгожвалі скульптуры, а ўнутры храм быў распісаны маляўнічымі карцінамі на біблейскія сюжэты. Да касцёла прылягаюць два двухпавярховыя корпусы, у адным з якіх знаходзіўся дом святара, а ў другім – дом аптэкара. Гэтыя забудовы ідэальна дапаўняюць архітэктурна-планіровачную ідэю арганізацыі плошчы.

Касцёл Святога Георгія ў вёсцы Варняны, ахінуты духам беларускай архітэктуры позняга барока, прыцягвае турыстаў з усёй Беларусі.

Скласці пазл