Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (в.Мураванка, Шчучынскі раён)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (в.Мураванка, Шчучынскі раён)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (крэпасць абарончага тыпу, в.Мураванка, Шчучынскі раён) – знакаміты храм-крэпасць у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, размяшчаецца ў 3-х кіламетрах ад вёскі Мажэйкава Шчучынскага раёна.

Была пабудавана ў 1524 годзе, у гатычным стылі. Царква сёння не толькі з’яўляецца помнікам абарончага беларускага дойлідства, але і лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю сусветнага значэння.

Храм уяўляе сабой чатырохстоўпны аднапавярховы будынак. Двухметровыя сцены вянчае высокі двухскатны дах. Грозны і ваяўнічы выгляд храму надаюць вуглавыя цыліндрычныя вежы з двума ярусамі байніц для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі. Шматлікія белыя неглыбокія нішы ўпрыгожваюць цагляныя сцены. Фасады храма насычаны дэкаратыўнымі элементамі. Нішамі ўпрыгожаны не толькі сцены, але і вежы, апсіда. Усё збудаванне ахоплівае дэкаратыўны паясок – рад цэглы, пакладзенай пад вуглом. Спалучэнне цёмна-чырвонага фону сцяны з белымі паясамі і нішамі надае храму асаблівае хараство.

Храм неаднойчы змяняўся, асабліва ў час капітальнага рамонту ў 1822 і 1871-1872 гг. Зніклі некаторыя характэрныя дэталі, якія стваралі непаўторны каларыт царквы-крэпасці. Аказалася замураванай частка байніц на галоўным і бакавых фасадах. Раскіданы лесвіцы алтарных вежаў, на адзін ярус надбудаваны вежы заходняга фасада. Зроблены новыя карнізы, пабудаваны прытвор. На вонкавых сценах з’явілася тынкоўка. Аднак, нягледзячы на істотныя змены, першапачатковы выгляд храма ў асноўным захаваўся.

Сёння – гэта месца паломніцтва турыстаў і вернікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Падрыхтаваны ўсе дакументы на ўнясенне гэтага помніка архітэктуры ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Скласці пазл