Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Жамчужыны Прынямоння

Галоўная

Замкі

Замкі

Музеі і тэатры

Музеі і тэатры

Мячэці і сінагогі

Мячэці і сінагогі

Палацава-паркавыя комплексы

Палацава-паркавыя комплексы

Помнікі гісторыі

Помнікі гісторыі

Помнікі прыроды

Помнікі прыроды

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Праваслаўныя і каталіцкія храмы

Храмы-крэпасці

Храмы-крэпасці

Сынкавіцкая царква-крэпасць (Зэльвенскі раён)

Сынкавіцкая царква-крэпасць (Зэльвенскі раён)

Сынкавіцкая царква-крэпасць (в.Сынкавічы, Зэльвенскі раён). Адны даследчыкі лічаць, што царкву пабудаваў Вітаўт у знак удзячнасці Богу і жыхарам лясной вёсачкі, якія выратавалі яго ад прыслужнікаў Ягайлы падчас уцёкаў з Крэўскага замка (магчымая дата пабудовы – 1407г.). Іншыя спасылаюцца на “Акт візітацыі Сынкавіцкай царквы” 1760г., што царква Святога Міхаіла Архангела заснавана каралевай Боннай, якой належала Зэльва ў 1518-1556 гг.

Царква-крэпасць – унікальны помнік абарончага дойлідства сярэдзіны XVI ст. Пабудавана з цэглы на паўночнай ускраіне вёскі. Да нашых дзён захавала сваё аблічча амаль нязменным. У плане ўяўляе сабой крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17,5 на 13 м з трохнефавым чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню (4 м). Таўшчыня сцен дасягае 1,5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і архітэктурнымі формамі.

У архітэктуры выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў. На ўсходніх вежах і алтарных апсідах прыблізна на вышыні 3 м знаходзіцца дэкаратыўны паясок у выглядзе плоскай рэльефнай аркатуры з паўцыркулярных арак раманскага тыпу, якія абапіраюцца на маленькія кранштэйны. Гэтае ўпрыгажэнне арганічна спалучаецца з арачным поясам байніц. Выразнымі элементамі готыкі з’яўляюцца стрэльчатыя аркі аконных праёмаў з жалезнай агароджай, зорчатыя скляпенні правай апсіды храма і высокі двухсхільны дах.

У інтэр’еры чатыры васьмігранныя слупы падзяляюць прастору храма на нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. Цэнтральная і паўночная апсіды перакрыты крыжовымі скляпеннямі, паўднёвая – зорчатымі. Сцены атынкаваны і расчлянёны прамавугольнымі лапаткамі, аб’яднаныя са слупамі падпружнымі аркамі. Перад храмам – бутава-цагляная двух’ярусная чатырохгранная званіца, якую завяршае шатровы дах.

Сёння ў Сынкавіцкую царкву прыязджаюць на службы не толькі жыхары Беларусі, а і замежныя госці – з Аўстраліі, Канады, Галандыі, Японіі, Сінгапура, Прыбалтыкі і інш.

Скласці пазл